Династии

Агульнай справай для сям’і Сабалеўскіх з ААТ “Сакалоўшчына” стала праца ў сельскай гаспадарцы – агульны стаж сям’і ў гэтай галіне складае 119 гадоў. Сумленнымі працаўнікамі гаспадаркі з’ўляюцца галава роду Рыгор Максімавіч і яго жонка Зоя Барысаўна. Лепшыя традыцыі перанялі шасцёра дзяцей. Сын Сяргей 27 гадоў працуе трактарыстам-машыністам, жонка Валянціна — бухгалтар гаспадаркі. Ужо іх пяцёра дзяцей сталі самастойнымі людзьмі і чацвёра працуюць у сельскай гаспадарцы.

 

Сельскагаспадарчая дынастыя – сям’я Букей з УП «Вужыца-Агра». Эдуард Пятровіч і яго жонка Надзея Аляксандраўна прысвяцілі жыццё сялянскай працы, дзеці Іван і Таццяна таксама працуюць у вёсцы. Не сталі здраджваць сямейнай традыцыі і ўнукі Аляксандр і Сяргей, якія сталі кваліфікаванымі спецыялістамі аграпрама.

 

Тры пакаленні сям’і Смулько з ААТ “Баліны” верныя сельскагаспадарчай галіне. Галава дынастыі Васіль Васільевіч перадаў механізатарскае майстэрства сыну Віктару. Унукі працягваюць дынастыю – сын Віктара працуе механізатарам, а дачка набывае прафесію агранома ў сельгасакадэміі.

 

Слаўныя працоўныя традыцыі ў сям’і Грынько, галава якой Іван Іванавіч з’яўляецца заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Беларусі. Доўгія гады Іван Іванавіч узначальваў райаграсервіс, а яго жонка Ларыса Іванаўна працавала тут жа дыспетчарам. Сёлета яны адзначаць 55-гадовы юбілей сумеснага жыцця. Сын Сяргей 27 гадоў адпрацаваў у райграсервісе, а яго жонка Наталля Уладзіміраўна і сёння займацца на прадпрыемстве кадравай работай. Прадстаўнік малодшага пакалення ўнук Іван – студэнт 3 курса Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта.

 

Многія жыхары Верхнядзвінска ўдзячны дынастыі Сініцыных-Сасноўскіх, бо былі вучнямі гэтых вядомых настаўнікаў. Амаль паўстагоддзя складае педагагічны стаж настаўніка біялогіі Эдуарда Міхайлавіча і 37 – Тамары Уладзіміраўны. Прыклад бацькоў аказаў уплыў на выбар дачкі Жанны, якая стала выхавацелем і музычным кіраўніком СШ№2. Працягвае сямейную справу і ўнучка Аляксандра – студэнтка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава, будучы настаўнік замежнай мовы.

 

А хто з верхнядзвінцаў не ведае сямейную дынастыю ўрачоў Самадумскіх! Уладзімір Залманавіч 43 гады аддаў медыцыне, працуючы на складанейшым участку ўрача анестэзіёлага-рэаніматолага. Людміла Яўгенаўна, у мінулым загадчык паліклінікай, 29 гадоў прысвяціла медыцыне. Дачка Марына ўжо 26 гадоў працуе лабарантам РЦГЭ, а ўнук Уладзімір – студэнт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 

Знаёма верхнядзвінцам спартыўную сям’я Язерскіх, якія прывілілюбоў да спорту не аднаму пакаленню верхнядзвінцаў. Уладзімір Афанасьевіч – ветэран педагагічнай працы з 42-гадовым стажам. Сын Аляксандр працуе трэнерам-выкладчыкам ДЮСШ, а нявестка Святлана кіруе калектывам гэтай школы. Сямейную справу працягваюць унукі Вікторыя і Яўген – студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.